Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Яшчэ не ацэнена

Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.
О, як бы я хацеў спачатку
Дарогу жыцця па парадку
Прайсці яшчэ раз, азірнуцца,
Сабраць з дарог каменні тыя,
Што губяць сілы маладыя, –
К вясне б маёй хацеў вярнуцца.

Вясна, вясна! Не для мяне ты!
Не я, табою абагрэты,
Прыход твой радасны спаткаю, –
Цябе навек, вясна, хаваю.
Назад не прыйдзе хваля тая,
Што з быстрай рэчкай уплывае.
Не раз яна, зрабіўшысь парам,
На крыллях сонца дойдзе к хмарам

Ды йзноў дажджом на рэчку сыдзе –
Ніхто з граніц сваіх не выйдзе,
З законаў, жыццем напісаных,
Або на дол спадзе ў туманах.
Але хто нам яе пакажа?
На дол вадой ці снегам ляжа?
Не вернешся, як хваля тая,
Ка мне, вясна ты маладая!..

Вось як цяпер, перада мною
Ўстае куточак той прыгожа,
Крынічкі вузенькая ложа
І елка ў пары з хваіною,
Абняўшысь цесна над вадою,
Як маладыя ў час кахання,
Ў апошні вечар расставання.

І бачу лес я каля хаты,
Дзе колісь весела дзяўчаты
Спявалі песні дружным хорам,
З работ ідучы позна борам.
Нясліся зыкі песень здольных,
Ў лясах раз-пораз адбівалісь,
І ім узгоркі адклікалісь,
І радасць біла ў песнях вольных.
А хвоі, елкі векавыя
Пад зыкі песень маладыя
Маўчком стаялі ў нейкай думе,
І ў іх ціхусенечкім шуме
Няслось вячэрняе маленне
Ўгару, святое аддаленне.

урывак з паэмы "Новая зямля"



Як гэта ЛЕПШ ніхто не напіша?

Як гэта ЛЕПШ ніхто не напіша? А я- вясковы ГЕНІЙ, гонар нашай эпохі?
Буйніцкі - нацыянальны паэт Рассярусі. Ну,пісаў на трасянцы...
Але ж колькі чытачоў! Ва ўсіх класікаў разам узятых столькі не было!

І яшчэ!!! Трасянка не

І яшчэ!!!
Трасянка не мова!!!
А праблема быцця беларускага слова.
Ну не ведаюць людзі, вучыцца лянота!
Вось таму замест працы атрымаем работу.

пра бессаромны гвалт вельмі

пра бессаромны гвалт вельмі яскрава адлюстравана тут
.
Маўчанне золатам бывае не заўжды,
Ягоны водбліск нейкі алхімічны:
Ратуе ад знявагі і бяды,
І – аздабляе здраднікаў аблічча.

Паэтам часам трэба памаўчаць,
Бо нават птушкі не пяюць бясконца,
Не зелянее ўзімку сенажаць,
Не свеціць і не грэе ноччу сонца.

Калі ж навокал бессаромны гвалт
Ператварае ў быдла беларусаў,
А існаванне іх – турмы накшталт,
Маўчанне – выбар халуёў і трусаў.
.
Калі не памыляюся, Ірына Хадарэнка аўтар.

Гэта даказвае толькі тое, што

Гэта даказвае толькі тое, што Вы, Уладзімір, імкнецеся да таго, каб беларусы зноў сталі бязграматнымі, і не ведалі хто яны. Зноў хочаце вярнуць Беларусь у тыя часы, калі яна належыла Расіі? Калі Вы не разумееце пра што Вы гаворыце, дык не ляпіце бязглуздзіцу. Пачытайце ніжэй, што такое трасянка.
Размову гэту лічу завершанай, і гвалтуеце бессаромна мову Вы, бо не ведаеце яе і лічыце, што трасянка - станоўчая з'ява! Вам не сорамна?!
P.S. Пытанні мае - рытарычныя, на іх дазваляю не адказваць.

Гэта даказвае толькі тое, што

Гэта даказвае толькі тое, што Вы, Уладзімір, імкнецеся да таго, каб беларусы зноў сталі бязграматнымі, і не ведалі хто яны. Зноў хочаце вярнуць Беларусь у тыя часы, калі яна належыла Расіі? Калі Вы не разумееце пра што Вы гаворыце, дык не ляпіце бязглуздзіцу. Пачытайце ніжэй, што такое трасянка.
Размову гэту лічу завершанай, і гвалтуеце бессаромна мову Вы, бо не ведаеце яе і лічыце, што трасянка - станоўчая з'ява! Вам не сорамна?!
P.S. Пытанні мае - рытарычныя, на іх дазваляю не адказваць.

Калі такія, як Вы,

Калі такія, як Вы, Беларусачка, возьмецеся за справу знішчэння "трасянкі" ўсур'ёз, дык паступова толькі са сваім ценем і застанецца размаўляць.
Сук сячэцё, на якім сядзецё.
Гары яна гарам такая мова, калі яе такія вось ананімшчыцы так рэклямуюць!
.
Нахрен такая "мова" не нужна, если её такие анонимщицы, так рекламируют, если непонятно.
И какого бы там ни было, но гораздо более старшего ногами топчат, да из-за угла камнями кидают.

А ці казала я калі-небудзь,

А ці казала я калі-небудзь, што патрэбна знішчыць мову?! Не! Трасянку - абавязкова!Вучыцца патрэбна, вучыцца!!! На беларускай мове размаўляць, а не на русско-беларусском диалекте!!!

А ці казала я калі-небудзь,

А ці казала я калі-небудзь, што патрэбна знішчыць мову?! Не! Трасянку - абавязкова!Вучыцца патрэбна, вучыцца!!! На беларускай мове размаўляць, а не на русско-беларусском диалекте!!!

У Вас не атрымалася, нават у

У Вас не атрымалася, нават у адное паведамленне ўкласьціся ад хвалявання мяне пераканаць, а Вы патрабуеце ад людзей, якія нідзе не мелі, не маюць і не будуць мець практыкі ПА ПРАЦЫ, ПА ЖЫЦЦІ, ПА СМІ ўжывання беларускай мовы, - АДРАЗУ ЧЫСТА па-беларуску пісаць і размаўляць.
Тут бы хоць з трыма рознымі граматыкамі разабрацца для пачатку.
Дай Вам зараз экзаман ГТО на бегу выканаць, укласьціся ў 12 секунд на стометроўцы, дык або бездыханай пасярэдзіне будзеце, або, як усякі нармальны чалавек адкажаце,
- А НАВОШТА МНЕ ТАКОЕ КАХАННЕ???
Хоць якога ж можна чакаць разумення, ад ужываючай ананімныя паведамленні?
Бог з Вамі. Хочаце застацца ў рэзэрвацыі, - заставайцеся.
Я ведаю, што старшыня ТБМ Трусаў на маім баку. Альбо па іншаму я на яго баку па гэтаму пытанню.

Чаму Вы заўсёды

Чаму Вы заўсёды перагаворваеце маі словы ў зусім іншым накірунку. Не уважліва прачыталі мабыць. Я прапаную прапагандаваць не трасянку, а літаратурную мову. Я разумею што ў адзіны момаант гэтага не адбудзецца, патрэбна патрымка дзяржавы. і вельмі складаная праца не аднаго чалавека.
І яшчэ, я ніякім разам не імкнуся нікого пераканаць у сваей праваце. Тут размешчаны толькі маі асабістыя думкі і разважанні.

Вось Вашае паведамленне,

Вось Вашае паведамленне, каліласка.
І яшчэ!!!
Трасянка не мова!!!
А праблема быцця беларускага слова.
Ну не ведаюць людзі, вучыцца лянота!
Вось таму замест працы атрымаем работу.
.
А зараз, уявіце што Вам 50 год, за якія Вам аніразу не даводзілася не толькі самой размаўляць, а, нават, слухаць ужывую,( без СМІ) беларускай мовы. Вы хочаце на ёй размаўляць, бо Вы беларус....
І, раптам, у выглядзе ананімнай Беларусачкі з'яўляецца самы сапраўдны кат, які Вас ва ўпор забівае, за Вашыя намаганні хоць як, як можаш прасоўваць ужыванне мовы.
І потым гэта паўтараецца і паўтараецца...
Калі Вы нармальны чалавек, дык нарэшце плюнеце на марную справу. Сытыя будзеце, па горла, і гэтай мовай, і яе носьбітамі-фанатыкамі. Бо нармальныя носьбіты ў іншых краінах перш-наперш аб'ядноўваюцца, каб нарматывы дзяржаўныя былі на дзяржаўнай мове, а ўжо потым, праз пэўны час, толькі маладым прэтэнзіі выстаўляюць.

У гэтых радках я кажу аб тым,

У гэтых радках я кажу аб тым, што людзі з-за сваей ляноты і абыякавасці да сваёй спаадчыны разввучыліся, нават, правільна размаўляць на родный мове, забыліся як яна гучыць.
Вось мне напрыклад 21 год, і за сваё кароткае жыццё мову чула неаднаразова, і па-беларуску гавару. Можа дзе ў якім Мінску зусім і ўжо не так, але дзе-нідзе яна ужываецца. І справа гэта не марная. пакуль хоць адзін чалавек будзе змагацца за яе. Я веру ў гэта. Я змагаюся. І дзяцей вучыць так буду.
Завуць мяне - Чувак Таццяна. Каб не казалі. што я ананімшчык.

Будзем знаёмы,

Будзем знаёмы, Таццяна.)
Уладзімір.
Вы так і не паспрабавалі уявіць сабе тым, кім я прапанаваў. А гэта так лёхка. Куды лягчэй, чым дакладна пісаць па-беларуску. І не схацелі.
Прабачце, але мне шкада на Вас часу.
Дабранач.

А вы не уважліва чытаеце і

А вы не уважліва чытаеце і блытаеце паняцці, таму размова. сапраўды, не мае сэнсу.
Дабранач!

У дадатак. Калі Вы зробіце

У дадатак.
Калі Вы зробіце заўвагу па мове англічаніну, албо рускаму, дык рызыкуеце быць пасланымі так далёка, дзе яшчэ ніколі не бывалі. Таму і мовы ў іх такія распаўсюджаныя. Правілы нідзе не любяць.
Гэта ўсяго толькі вымушаная неабходнасць па працы.

Дыялект - гэта адно. Трасянка

Дыялект - гэта адно. Трасянка - ужыванне 2 моў адразу.
Наконт дыялекта, нічога дрэннага не маю. Наадварот нават.
Дыялектызмы - словы ці гаворкі (заўважце беларускія), якія належаць той,ці іншай мясцовасці.
Розніцу адчуваеце. Трасянка тое ж самае калі я буду ўжываць нямецкую і англійскую адначасова. Ну яны ж адносяцца да адной сям'і.

О, ещё один трасяночник

О, ещё один трасяночник из-под забора вылез.

Хто ? ВАМ ? Забараняе

Хто ? ВАМ ? Забараняе размаўляць? Толькі - з кім?
Уся расейская Мова - Велічайшая Трасянка з дзесяткаў моў народаў расійскай Імперыі,ды нямецка-французскіх Моў.
Англійская Мова. Ха-ХА! Хі-Хі... 60проц. з французскай мовы, на 20 проц. нямецкай,
10 -сканд. дыялекты (вікінгі),10 - местячковая мова..
Няма аніводнай нейкай ЧЫСТАЙ-ЧЫСТАЙ мовы ў МіРЫ.Людзі перамяшчаюцца цэлымі народамі,
з'яўляюцца новыя умовы жыцця і навукі - з'яўляюцца новыя Словы!
Не вучоныя РОБЯЦЬ МОВУ! НАРОД! ЛЮДЗі...

гісторыю вы таксама ведаеце

гісторыю вы таксама ведаеце кепска!

Наша мова таксама з трох

Наша мова таксама з трох дыялектаў складалася: з паўднёва- усходне- і заходнеславанскіх ггаворак. Калі развівалася. РАНЕЙ. Але цяпер наша мова - мова развітая, і яе патрэбна такой захаваць, а не вяртацца назад, у глыб вякоў.

Кажу ж Вам!!! Тыя ж людзі і

Кажу ж Вам!!! Тыя ж людзі і народ не ведаюць свайго!!! Калі ж будзем гаварыць на трасянцы забудзем як гучаць нашы словы, і з часам будзем усё больш і больш ужываць расейскія... Ужо ўжываем...Знікне (Не дай БОГ!!), калі не дапаможам. Ведаць павінны "чыстую", сапраўдную, мелагучную. Не патрэбны такі фальш.
Вось дзе схаваліся "падводныя камяні".

Беларусачка, Вы маеце рацыю.

Беларусачка, Вы маеце рацыю. На жаль, большасць так званых псеўдасвядомых настолькі лянівыя і тупыя, што не жадаюць ні кніжак чытаць, ні лексікон свой пашыраць, ні моўным правілам вучыцца. Маўляў, ай, і так добра. Але размовы на трасянцы толькі ўтвараюць адваротны эфект - людзі пагарджаюць такой "калгаснай" гаворкай і правільна робяць, бо не мова гэта, а вычварэнне, адмыслова створанае ў савецкія часы, каб нібыта наблізіць беларускую мову да рускай. А ў выніку - дзе цяпер наша мова? Правільна - у дупе. У тым ліку і дзякуючы намаганням розных невукаў, што не ў стане паварушыць рэшткай сваіх дробненькіх мазгоў. Але Вы - маладая ды ініцыятыўная. За Вамі - будучыня і справа захавання нашай моўнай спадчыны.

Вялікі дзякуй, што хоць вы

Вялікі дзякуй, што хоць вы мяне разумееце!

Я пра такіх,як ты, пісаў у

Я пра такіх,як ты, пісаў у вершы "Тутэйшы і Філолаг". Толькі - гэта я Тутэйшы, а ты - Філолаг. Пры чым ТУТ трасянкі-сярмяжкі? Дзе вы яе чуеце на Беларусі?
Руская Мова ды Рускі МАТ.

Ізноў вылез, паганы троль. Ну

Ізноў вылез, паганы троль. Ну хіба я да ЦЯБЕ звяртаўся? Чаго ты ўсюды пнешся ды лыч свой нахабны суеш? Што табе, небараку, усё няймецца? Для беларускай літаратуры ты - НУЛЬ без палачкі, да сапраўднай паэзіі табе НІКОЛІ не дацягнуцца, а дыягназ твой даўно вядомы ўсім чытачам гэтага сайта. Так што няма пра што з такімі размаўляць.
А Вы, беларусачка, малайчына, што з маладосці на правільным шляху. Вучыцца трэба да канца жыцця. Бо людзі таленавітыя заўсёды сумняваюцца ва ўласнай дасканаласці і нястомна працуюць, шмат чытаюць і шануюць не толькі сваю мову, але і мовы суседзяў. І толькі ідыёты абсалютна перакананыя ў сваёй праваце і не ўспрымаюць ніякай крытыкі. Для іх кожны уласны пук - ужо геніяльны твор. Гэта безнадзейныя стварэнні. Так што вучыцца трэба ў нашых выдатных класікаў, і дзетак вучыць, каб не забываліся пра свае карані і ведалі САПРАЎДНУЮ мілагучную беларускую мову, якая па меладычнасці на другім месцы ў свеце пасля італьянскай. Між іншым, я не філолаг па прафесіі, але настаўніца беларускай мовы ў мяне была найвыдатнейшая! Спадзяюся, і Вы такой станеце і здолееце запаліць у дзіцячых сэрцах любоў да Беларушчыны.

"тутэйшы-Троль"! Чаго Ты

"тутэйшы-Троль"! Чаго Ты сюды,бездар,прыпёрся,з старымі ахайваннямі ды гадзяяннем?.
Я - размясціў свае новыя вершы. Беларусачка МНЕ НАПІСАЛА,Алегу Буйніцкаму, да размовы паклікала. Так і напісала: "Алег Буйніцкі, я вах хачу сказаць...".
Я - адказаў. Ёй. Яна мне. А вось Ты - упёрся НЯКЛіКАНЫ. Хам.

Ты сам характарам свайго

Ты сам характарам свайго каментара ізноў пераканаўча даказаў сваю абсалютную неадэкватнасць. Добра, што чытачы маюць уласны розум і бачаць, хто сапраўдны троль, а хто не. Зрэшты, з клінічнымі ідыётамі мусяць дактары размаўляць. А я не доктар, у мяне шмат працы і, апроч таго, - няўдачнікі мне нецікавыя.

Во,ёлупень! Я табе

Во,ёлупень! Я табе па-прОстаму кажу,без расшарківанняў - ГЭТА ж ТЫ ДА МЯНЕ ЎЖО КАТОРЫ МЕСЯЦ ПРЭШСЯ,дзе ня ўбачыш мой верш! Не цікавіць? Чаму лезеш і лезеш?
Вось ТЫ МЯНЕ аніколькі не цікавіш! Па-першае,ты - аніхто пад мянушкай
"тутэйшы Троль", па-другое,ты анічога, акрамя гразі аднастайнай, на гэтым партале аніколі НЕ ВЫКЛАДАЎ, па-трэцяе,я - пісаў,і буду пісаць,мяне чыталі,чытаюць,і будуць чытаць,і чакаць маіх новых вершаў.

А будучыня, ўсё роўна, за

А будучыня, ўсё роўна, за маладымі!:)

)))Абавязкова буду імкнуцца

)))Абавязкова буду імкнуцца да гэтага! Яшчэ раз дзякуй за шчырыя словы!
Адной цяжка,а удвух напалову лягчэй. Ведаю, яшчэ знойдуцца людзі, што падтрымаюць нас. Каласок да каласка - і ўжо сноп. А цэлую звязку не так лёгка зламаць.
І пакуль будуць такія люді як Вы, то мова не загіне!!!

Будзьма!

Будзьма!

Буйніцкі Алег, Вам скажу

Буйніцкі Алег, Вам скажу па-сакрэту,
Для таго, каб Вы сталі сапрвўдным паэтам
Вы павінны рабіць цярпяліва, заўзята,
Пдыходзіць да справы сур'ёзна, упарта.
Трэба лепш, але менш - даказана!
Ісціна гэта даўно ўжо сказана!

Бяда не ў трасянцы ці

Бяда не ў трасянцы ці сярмяжцы. Бяда і гора ў тым,што Мова ЗНіКЛА ў звычайным асяроддзі людскім! І покУль Вы будзеце лямантаваць на "невукаў мовы Буйніцкіх", ці іншых "сярмя-трасянкавых",то толькі ў тэатрах яна будзе гучаць,ды Вы на сваіх "паседжаннях" будзеце слаўна размаўляць МіЖ САБОЮ на ЧЫСЦЕНЬКАЙ (па вашаму) МОВЕ БЕЛАРУСКАЙ. Калі Дзяржава Ўзялася за знічтажэнне Мовы,то Вы,са сваёй "барацьбой" з сярмяжнікамі Буйніцкамі,самая спраўная ЗБРОЯ Дзяржавы. "Пачот" вам і "Уважэнне",
ад шурыка і вовачкі маскоўскага...

Для таго каб вы не казалі што

Для таго каб вы не казалі што я "цяўкаю" з-за вугла. Я будучы настаўнік беларускай мовы, і я не саромяюся на ёй гаварыць. І гавару. І памыляюся калі-некалі. Але ж вучуся.
А тыя хто хоча дапагчы і выправіць становішча, павінен ведаць за што ён змагаецца. І ніхто не казаў, што легка будзе! Дзяржава не дапамагае, сумна... У школе на выкладанне рускай мовы адводзіцца больш гадзін, чым на выкладанне беларускай...
Таму я гэта ведаю як ніхто...

У маім дзяцінцтве было 5-6

У маім дзяцінцтве было 5-6 цікавых дзіцёнку кніжак на Беларускай Мове,напісаных Беларускімі Пісьменнікамі ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ!. І мала што змянілася с тых Часоў!
А што,для дарослых з'явіліся таленавітыя і ЦіКАВЫЯ ЛЮДЗЯМ Творы?
Не кажыце мне інакшае. Я,пачаўшы інтэнсіўна чытаць з Чатырох гадоў,прашэрстываю літаратуру і НЯ БАЧУ! Можа Паэзія Захапляючая Чалавека Заліла Краіну? Дудкі!
Рабіць Цікавасць патрэбна! Жыццё звычайнае з "выпяндрончыкам" павінна літаратура РАСПАВЯДАЦЬ,каб людзям стала СМАЧНА ЧЫТАЦЬ НА РОДНАЙ МОВЕ,ГАНАРЫЦЦА ЁЙ...
Вось у чым ПРАЦА СЁНЯШНЯГА ПіСЬМЕННіКА!

Тады я стаўлю перад вамі

Тады я стаўлю перад вамі задачу паказаць нашым, беларусам, што наша мова прыгожая ды самая лепшая!
Ну як?
Вось толькі сапраднаму беларусу патрэбна сапраўдная мова, як я казала без фальшы!
А наконт таго што няма чаго чытаць на беларускай мове, то памыляецеся!!!!
Класікаў, класікаў чытайце!!! Колас, Купала, Караткевіч, Бядуля, Багдановіч, Танк, Дунін-Марцінкевіч, Багушэвіч, Міцкевіч, Чачот, Рыпінскі,Баршчэўскі, Савіч,Ажэшка, Лучына, Каганец, Гарэцкі, Пушча, Дубоўка, Мікуліч, Ціхановіч, Калюга,Чарот, Чорны, Зарэцкі, Галубок, Жылка, Куляшоў, Быкаў, Панчанка, Барадулін, Мележ, Шамякін і шмат шмат іншых...
ВАМ МАЛА? НЯЎЖО ЎСІХ І УСЁ ПРАЧЫТАЛІ??? Ніколі не паверу!!
Ну калі так, то да гістарычнай граматыкі звярніцеся, да стылістыкі, лінгвістыкі, да норм літаратурнай мовы! Гэта таксама вельмі цікава! Да крытычнай літаратуры!!! Ды шмат да чаго яшчэ!! І заўважце ўсё з таго што я пералічыла на беларускай мове.

Чытаў. Даўно. Калі быў малым,

Чытаў. Даўно. Калі быў малым, з 1958 года па .... Але,гэта ўсё - БЫЛО...
З апошніх пакаленняў цікавіў і цікавіць і хвалюе (мяне) толькі Караткевіч...
Калі пачалі выдаваць яго аповесці, бегаў,шукаў,лавіў,потым паспеў падхапіць яго "Збор твораў у васьмі тамах"-1988г. у "падпісных выданнях". ...вось ён,у Дзевяці кніжках,злева ад мяне з кампутарам, на паліцы,побач з Адамовічам,Гашэкам,Іванам Шамякіным,брацельнікамі Стругацкімі, і "Кар'ерам" Васіля Быкава, сэрца сагравае...
Крытыка... нецікава... Я - сам крытык твораў, як Чытач!
Лінгвістычная літаратура... Хапае... Некалькі, нават, вельмі "старажытненькіх" выданняў, і выданых за мяжой.
Бывае, Алесь Астаповіч,ці Юрась Жыгымонт звоняць,пытанні ставяць,каб я паглЕдзеў у сваіх "кніжных накапленнях", ды й раскрыў тую-сюю закавыку, з боку гістарычнага паходжання,ці шчэ які казус "раскавыраў"...
Не пра тое мы зараз, Беларусачка... Не пра тое..
Я,вось зараз дакончу Вершык новы з Зборніка "Прытчы Дурака" пад назвай "Вынік Сустрэчы",які пачынаецца так:
Сустрэлісь два Разумніка –
“Тутэйшы”, й “Беларусачка”…
На грунце Мовы
прарасцілі Інтарэс,
які папёр,
пад іх кірункам,
у сфэры высачайшыя,
ня ТУТачкі,
напэўна аж да Бога,
да нябес…
*** закончу... Бо,сам не здагадваюся куды далей усё павядзе,пойдзе.. і паразмаўляем далей...

А чым завершыца

А чым завершыца сустрэча?
Куды ж загнаў нас інтарэс?
Па-вашаму ішлі мы аж да Бога?
Цікава як працягнецца працэс...

Між іншым, Астаповіч не

Між іншым, Астаповіч не Алесь, а Антон. І прыкрываць за чужымі вядомымі імёнамі ўласную немач - лішні доказ абсалютнай творчай непаўнавартаснасці. Крытыка нецікавая - канешне ж. Як жа іначай, калі пішацца тое, што ўвогуле не падлягае ніякай крытыцы. Проста пустыя бязглуздзіцы.
Да ведама некаторых "знатакоў", пасля Караткевіча ў айчыннай літаратуры быў цэлы шэраг пакаленняў. Сярод іх і мае аднагодкі - пакаленне літсуполкі "Тутэйшыя". І яшчэ больш маладая генерацыя паэтаў - тых, каму сёння 25-30. Некаторыя з іх - сапраўдныя таленты і бліскуча валодаюць мовай.
Але мяне радуе, што моладзь у нас разумная. Разумнейшая за даўбанутых вясковых дзядоў. Вось дзеля такіх і мае сэнс нешта ствараць і нешта змяняць у наваколлі. Я вось сёння адну сваю кніжку з выдавецтва забраў, за новую буду брацца. І наклад неблагі для Беларусі - 1500 асобнікаў. Што напісана пяром - не вырубіць і сякерай. А ў Інтэрнэце любы прыдурак можа што заўгодна панапісваць і якім заўгодна імем прыкрыцца. Толькі ні мастацкай вартасці, ні будучыні ў такой пісаніны нямашака.
Усё! Пайшоў працаваць над рукапісам. Бо толькі лайдакі могуць днямі вісець у Сеціве.

Добра,што хоць Антона Ведаеш,

Добра,што хоць Антона Ведаеш, я правяраў.Пазвані( +375 29) 11-73-32. Яму.
Жыгымонт: (+375 29) 613-23-37 і пагутар. А потым - у трапачку,у трапачку...

Хай можа я і дурная, хай

Хай можа я і дурная, хай зусім маладая і шмат чаго не разумею, але ж я ведаю адно, напісаць пахабшчыну, ці нейкае прыземістае здолее кожны. Але не кожны напіша тое, што застанецца на вякі, тое што будуць чытаць нашы прапраўнукі.
Каб напісаць такі твор патрэбна ЎСЕБАКОВАЯ, СУР'ЁЗНАЯ, ШМАТГАДОВАЯ праца.
А ваша творы яшчэ не дараслі да гэтага, ім шмат чаго не хапае. Перад вамі валікі гарызонт працы. І вы не геній, калі гэтага не разумееце.

З чаго ты,"беларусачка"

З чаго ты,"беларусачка" узяла,што ты - дурная? Добразычлівая размова, цікавасць і т.д. Але, ДЗЕ ТЫ У МАіХ ВЕРШАХ знайшла ПАХАБШЧЫНУ? Працытыруй,калі ласка. Пахабшчына л'ецца ад іншых (Што,не чытала тутачкі "вершыкаў" з МАТАМ? Пахабшчына л'ецца бясконцая ад "ПСЭЎДАПАТРЫЁТА Троля-тутэйшага"...
А я - не кажу,што я - пішу на вякі. Я - проста пішу. Якая пахабшчына у вершы -Не пакідай мяне,мая Радзіма-,ці ў вершы -Люблю дзяржаву я? Ды не!- ці,-Водны мір-
Бачу,што ў адрознене ад расейскіх чытачоў,якія чытаюць мяне на Беларускай Мове і чытаюць кожны дзень(бо я КОЖНЫ дзень пішу па Вершу) ты,беларусачка,мяне не палістала

Мяне вельмі здзіўляе той

Мяне вельмі здзіўляе той момант,што вы ўвогуле не ўяўляеце не толькі як і калі пішацца мяккі знак, а калі апостраф; калі ужываецца "е", а калі "Э", але вы нават не можаце паставіць словы ў правільным склоне, і сказы ў вас складзены няправільна, а цяпер хацелася б абагуліць:як вы можаце пісаць "добрыя" вершы (асабліва кожны дзень), а тым больш каму-небудзь іх паказваць і чытаць... Не разумею...

Якая ж вы эгацэнтрычная

Якая ж вы эгацэнтрычная ассоба.) Я не пра Вас гаварыла, што напісаць пахабшчыну здолее кожны, я ўвогуле разважала, таму што, менавіна на гэтым сайце сустрэла шмат "добрых" вершаў.
А што наконт Вашай творчасці, то мне вельмі падабаецца верш "Матчыны вочы". сапраўды кранае.

Файнае веданне класікаў:-) А

Файнае веданне класікаў:-) А яшчэ параіў бы чытаць беларускамоўныя часопісы - "Дзеяслоў", "Верасень", "Маладосць" і газету "Новы час" з літаратурным дадаткам. Хоць і не ўсе творы там роўназначныя, але ж шмат цікавых аўтараў трапляецца, у тым ліку і сярод моладзі. Вельмі цікава і сусветную літаратуру па-беларуску пачытаць - апошнім часам шмат чаго выдаецца. Вось хаця б "Аліса ў Залюстронні" - выдатная казка на ўсе часы! Так што выбар ёсць заўсёды, было б насамрэч жаданне з гэтым выбарам знаёміцца.

І колькі не прайшло гадоў,

І колькі не прайшло гадоў, стагодзяў,
Ва ўсе вякі мы розум, мудрасць
На старонках кніг знаходзім.
Уключыце логіку і трошкі разважайце!
Дзе ёсць наш скарб прашу вас пашукайце!
І, калі ласка, людзі, я прашу - ЧЫТАЙЦЕ!

Засталіся,аднак ня

Засталіся,аднак ня толькі-звычкі,але і паліглотства.

Так было,ня заўсёды,а калі

Так было,ня заўсёды,а калі Расея папала,пад уплыў Татара-Манголаў,але звычкі засталіся.

Пушкін - нацыянальны паэт

Пушкін - нацыянальны паэт Эфіопіі. Ну,пісаў на рускай мове...
Лермантаў - прозьвішча па бацькам ЛермантОвіч. Ну,пісаў на рускай мове...
Гогаль - украінец... Ну,пісаў на рускай мове...
Дастаеўскі - беларус... Ну,пісаў на рускай мове...

Для даведкі. Дастаеўскі не

Для даведкі. Дастаеўскі не беларус,
А сапраўдны расійскі гарбуз.
Згаджуся, жылі яго продкі на Піншчыне,
Але ж карані пайшлі з Піцершчыны!