Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Яшчэ не ацэнена

Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.
О, як бы я хацеў спачатку
Дарогу жыцця па парадку
Прайсці яшчэ раз, азірнуцца,
Сабраць з дарог каменні тыя,
Што губяць сілы маладыя, –
К вясне б маёй хацеў вярнуцца.

Вясна, вясна! Не для мяне ты!
Не я, табою абагрэты,
Прыход твой радасны спаткаю, –
Цябе навек, вясна, хаваю.
Назад не прыйдзе хваля тая,
Што з быстрай рэчкай уплывае.
Не раз яна, зрабіўшысь парам,
На крыллях сонца дойдзе к хмарам

Ды йзноў дажджом на рэчку сыдзе –
Ніхто з граніц сваіх не выйдзе,
З законаў, жыццем напісаных,
Або на дол спадзе ў туманах.
Але хто нам яе пакажа?
На дол вадой ці снегам ляжа?
Не вернешся, як хваля тая,
Ка мне, вясна ты маладая!..

Вось як цяпер, перада мною
Ўстае куточак той прыгожа,
Крынічкі вузенькая ложа
І елка ў пары з хваіною,
Абняўшысь цесна над вадою,
Як маладыя ў час кахання,
Ў апошні вечар расставання.

І бачу лес я каля хаты,
Дзе колісь весела дзяўчаты
Спявалі песні дружным хорам,
З работ ідучы позна борам.
Нясліся зыкі песень здольных,
Ў лясах раз-пораз адбівалісь,
І ім узгоркі адклікалісь,
І радасць біла ў песнях вольных.
А хвоі, елкі векавыя
Пад зыкі песень маладыя
Маўчком стаялі ў нейкай думе,
І ў іх ціхусенечкім шуме
Няслось вячэрняе маленне
Ўгару, святое аддаленне.

урывак з паэмы "Новая зямля"



Беларусачка! Ну,калі ўжо вы

Беларусачка! Ну,калі ўжо вы уразумееце,што я не займаюсь навуковымі выкладкамі!
Шуткую я! С Ц Я Б А Ю С Я !!!!

А вучыцца ніколі не

А вучыцца ніколі не позна!
Вам бы крышачку намаганняў!
Падыдзіце да справы сур'ёзна,
Бачу!!!
Складаць вершы - Ваша прызванне.

Божачкі ж МОЙ!.... Вы,

Божачкі ж МОЙ!.... Вы, беларусачка,знайдзіце ЧАС,ды ПЕРАЧЫТАЙЦЕ 400 маіх вершаў!
Знойдзеце там 15-20 слабЫх,зробленых па ПРЫЗЫВУ ЧАСУ.
А астатняе... Я - добра разбіраюсь У АРХІТЭКТУРЫ ВЕРШАСКЛАДАННЯ.Маю у гэтым ВЕДЫ.
Амаль кожны верш пабудаваны па СКЛАДАНАМУ "ЧАРЦЯЖУ". Кожны верш мае вышкалены РЫТМ,
і дбайныя РЫФМЫ. І,асноўнае, СЭНС,СЭНС, і шчэ раз - СЭНС!
Не пойдзе народ вялікай масаю,з захапленнем на оперу "Барыс Гадуноў"(напрыклад),
а на канцэрт які.. Пойдзе!
Рабіце Літаратуру цікавай народу. Тады і народ улюбіцца у Вашу Літаратуру.

Чытала)) Шмат падабаецца, з

Чытала)) Шмат падабаецца, з гумарам.
Рыфма ёсць, сэнс ёсць, рытм ёсць. Спрэчка не ў гэтым.
На новы ўзровень павінны выходзіць, больш высокі! Развівайцеся далей.
Для таго каб сапраўдным геніям стаць,
Трэба зноў працаваць, працаваць...

Дзякую. За тое,што

Дзякую. За тое,што пачыталі,паразмыслілі. Пачытайце на Расейскім партале паэзіі,дзе я - на абодвух мовах: Беларускай і Рускай. Многа мяне чытаюць. На абодвух Мовах.
На Беларускай я - многа ЭКСПЕРЭМЕНТЫРУЮ, раблю ў разнародных жанрах і стылях. Навошта? Каб паказаць і Рускім людзям і нашым,што на Нашай Мове МОЖНА рознастайна пісаць. Што наша Мова - Багаценькая ды з хітрыначкай нейкай...