Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мой родны куточак

Сярэдняя: 3.7 (11 галасоў)

Вітаю цябе, мой радзіны куточак,
Старэнькая хата, вішнёвы садочак,
Ігруша ля ганку ўся ў квецені белай,
Калодзеж з драўляным зрубам замшэлым
Вітаю цябе, мой родны гасцінец,
Зарос ты з гадамі травой нелюдзімец.
Дзяцінства маё па табе прабягала,
Хвіліны яго памяць мне нагадала...
Калі на імгненне закрыю я вочы —
Матуля з вядром да калодзежа крочыць,
Яшчэ маладая ў пяшчонай красе
Ступае па ранняй гаючай расе.
Хвалюючы смутак агорне мне сэрца.
Здаецца, што ўчора было ўсё, здаецца...
Гады праляцелі бы птушкі над полем,
Не вернеш былога ніколі, ніколі.



Дрэнна, што аўтару аніякай

Дрэнна, што аўтару аніякай магчымасці выпраўляць няма. Усё ж ткі 21-е стагоддзе.
Паэты заўсёды спяшаліся "гарачыя піражкі" выкладаць. Але потым, калі звонку атрымлівалі шанец на халодную галаву падправіць нешта, дык не пазбягалі яго.
Тут амаль упэўнены, што сярэдні бал усяго каля 3,5 зза не ўспрымання злітнага напісання "і груша" напачатку трэцяга радку.

Шаноўная Зінаіда! Калі вы

Шаноўная Зінаіда! Калі вы пішаце вершы, то я па-добраму:
1. Не так "груша" падыдзе, як "ігруша" - у дадзеным выпадку, і, магчыма, "ізрубам амшэлым" было б лепш;
2. Не "ні бяроза", а "не бяроза";
3. Не "ні вернеш", а "не вернеш";
4. "Ніколі" пішацца адным словам.
Увогуле верш добры. Дзякуй.

Вялікі дзякуй, а я успрымаю

Вялікі дзякуй, а я успрымаю усе як належыць.На беларускай мове мне цяжка пісаць, але спрабую.

Шаноўная Зінаіда! Калі вам

Шаноўная Зінаіда! Калі вам цяжка пісаць па-беларуску, а вы спрабуеце, і гэтак атрымоўваецца, то заслугоўваеце павагі. Мог бы вам дапамагчы.

На дапамогу я згодна і буду

На дапамогу я згодна і буду ўдзячна калі яе атрымаю.

Каліласка, а чым?

Каліласка, а чым?

Вельмі прыгожы лірычны,

Вельмі прыгожы лірычны, самотны верш. Праўда мне цяжка ўявіць бярозу ў белым квецені. Што за кветкі на ёй распусціліся?

Мне вельмі сорамна, але гэта

Мне вельмі сорамна, але гэта груша, а ні бяроза.Нават і неведаю як гэта атрымалася, а справіць нельга?

Выправілі

Выправілі

Дзякуй.

Дзякуй.

Націсніце "Зваротная сувязь"

Націсніце "Зваротная сувязь" і папрасіце выправіць памылку.
Заадно замяніце злучок на працяжнік, гэта розныя знакі...