Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мой родны куточак! Мая залацінка!

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

(вёсцы Залацеева)

Мой родны куточак!
Мая залацінка!
З нябёсамі вочак
Блакіту і льну…
Здалёку відна,
Каляровай хусцінкай,
Рамонкаў, валошкі і палыну.
Смяецца, як сонца,
Жытнёвае поле,
Каліна з рабінай
Цвітуць пад акном…
Праз час, толькі, поймеш -
Якое прыволле! -
Вяртацца, хоць зрэдку,
У гэты "свой дом",
Дзе ветрыка подых -
Ласкавы цалунак,
А кроплі дажджу -
Слёзны сум па табе.
Мой родны куточак!
Ты - мой пачастунак,
Тады, калі сэрца
Зайдзецца ў журбе…
Мінск, 12.03.2015г.

© 2015
Свидетельство о публикации №115031209165



Гэта што ж горад Мінск родны

Гэта што ж горад Мінск родны куточак з палямі ільну?
Хоць бы намякнула аб якіх мясьцінах....
Форма верша ёсць, а самога верша няма зза агульна вядомых прыкмет.

Паважаны Вослік! Вы чытаць

Паважаны Вослік! Вы чытаць умееце?..Дзе Вы там убачылі Мінск?..Калі выразна напісана "Вёсцы Залацеева!)..Можа пераблыталі што?
З Павагай, Людміла.)