Мова мая з-пад сахі,
Мова мая з-пад страхі,
Ластаўкай лёгкай лунае –
Мне не патрэбна чужая.
Мова мая з-пад касы,
Мова мая са слязы,
Яркім бурштынам ззяе –
Мне не патрэбна чужая.
Выткана мова на кроснах
І разаслана па вёснах,
У горы і шчасці збліжае –
Мне не патрэбна чужая.
Кожнае сэрца і хата
Роднаю мовай багаты.
Вечная і святая...
Мне не патрэбна чужая.
Шаноуны Сяргей Микалаевич!
Шаноуны Сяргей Микалаевич! Вельми люблю Вашу творчасць, асаблива вершы. Захоуваю на памяць падписаныя и падораныя вами у Слониме дзве книги вершау. Пишыце часцей. Виншую са святам яднання народа украины и беларуси. Ваша калежанка па ГС, якая жыве у Маскве.
Даволі моцныя, цікавыя,
Даволі моцныя, цікавыя, даведзеныя да ладу вершы пішаце, спадар Сяргей.
Проста і шыкоўна, вельмі
Проста і шыкоўна, вельмі кранаюць усе вершы -дзякуй Сяргей.Тое, што зараз трэба - захлынуцца любоўю да Беларусі.