Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мова

Сярэдняя: 4.4 (296 галасоў)
                                           Н. С. Гілевічу

Чую тваю жаўруковую музыку
Ў скошаных травах мурожных,
Мова! Як сонца маё
                                   беларускае,
Ты свецішся словам кожным.
Цябе і заворвалі, і закопвалі.
I ўсё ж нашы продкі праз гора
Данеслі да нас цябе,
                                   родную, цёплую,
Жывую і непаўторную.
I калі ты мяне толькі паклічаш,
Памру за цябе без енку.
Нашу я любоў да цябе
                                       вялікую
У сэрцы сваім маленькім.


забавно!

забавно!

Произведение

Произведение великолепное!Очень красиво)

красава

красава

Это самый великолепный стих

Это самый великолепный стих который я читала!!!

Мова ... які ж праўдзівы і

Мова ... які ж праўдзівы і прыгожы верш. Ведаеце, хоць я і вучыў яго ў 5 класе, можа і 2 верасня, але выйшла так, што за 10 хвілін да выкліку быў ён вывучыў і расказаны на 8, менавіта гэта неяк захавала яго ў памяці і я ўдзячны за гэта, вельмі , бо з гэтым вершам не растаюся ніколі, ён мае на мяне, заўсёды ў галаве і ў любы момант магу расказаць. Як-то нават Іранічна, бо беларускі дрэнна ведаю, ды і па крыві не зусім "родны". Але мова бо прыгожы і людзі не дрэнныя ў нас. Па крайняй меры я хачу ў гэта верыць.

Не трэба пазбаўляцца ад

Не трэба пазбаўляцца ад моў.Трэба толькі ведаць і умець распазнаваць іх. Кожная мова прыгожая, мілагучная, са сваімі адметнасцямі.І трэба, у першую чаргу, правільна ставіцца да сябе: што я магу для мовы зрабіць? Ці умею размаўляць, ці ўмею гэтую прыгажосць данесці да другіх?..

По школьной программе это

По школьной программе это стихотворение дети учат наизусть на второй урок(в сентябре).Рано... и ... не вовремя...Стихотворение хорошее,но только не для 5 класса. И только не наизусть. И только не в начале учебного года...

Дзякуй, за шчырыя словы.

Дзякуй, за шчырыя словы.

Мова наша знікае менавіта

Мова наша знікае менавіта з-за народа. Які народ, такія і адносіны да роднай мовы. Трэба змяніць менталітэт, каб не было больш на беларускай зямля наогул рускай мовы. Вось тады мова будзе існаваць заусёды. Без гэтага ніяк

Цяжка думаць што наща

Цяжка думаць што наща непауторная цудоуная мова можа знiкнуць назаужды

шмат вершаў напісана пра

шмат вершаў напісана пра родную мову, але вось гэты мне спадабаўся брльш за астатнія,
такі кароткі, а колькі пачуццяў, і наколькі дакладна ўсё сказана...