Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мова родная... Беларуская...

Сярэдняя: 4.8 (20 галасоў)
Мова родная… Беларуская… Ты – мая назаўсёды любоў. Не ў лясочку – сцяжыначка вузкая, А – прасторы жытнёвых палёў. Ахіне ветрык вольнымі словамі – І ў душу завітае святло. А ці сталі б народам без мовы мы, Каб на свеце яе не было? Мова шчырая… Мілагучная… Жаўрукамі гаворкі звіняць. Хто сказаў пра яе, што – нязручная, Каб штодзённа на ёй размаўляць? Адмаўляць мове роднай у годнасці – Бы ў галоднага хлеб адымаць. Хто не згодны з яе неабходнасцю, Не спяшайце яе зневажаць. Мова светлая… Мова чыстая… Паспрабуеш – і хочацца піць. Бы крынічныя воды, празрыстая – Не спыніць яе, не замуціць. Як калісьці на ёй (сведкі маюцца) Продкі песні спявалі свае, Так і сёння нашчадкі натхняюцца Срэбразвонным напевам яе. Мова мілая… Прыгажэйшая З лепшых моў, што дагэтуль былі. Хто яе абылгаў, што – бяднейшая, Чым астатнія мовы зямлі? Без яе не праліць сэрца словамі, Без яе хараство не апець… Даражыце, бы скарбніцай, моваю, Каб сваю, беларускую, мець! Мова цеплая… Мова матчына… Што ні слова – свая прыгажосць. Мы павінны быць лёсу удзячнымі І за тое, што мова ў нас ёсць, І за тое, што “ роснаю раніцай Запаліўшы святлом далягляд, Промні сонейка нам усміхаюцца І спявае навокал зямля”… 19.12.2010 2019 Air Vapormax Flair


мы его

мы его берём!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!