Мова зямлі маёй! Мова бацькаўшчыны!
Пачую твой гук на чужой зямлі,
I — бумкае чмель у гародчыку басам,
Трубяць за возерам жураўлі.
У хаце бярвеннай, ля печы — далёкая —
Ходзіць мацерына чапяла,
На плоце певень — жар-птушка — галёкае,
Збудзіўшыся, бзыкае ў шыбе пчала.
Дарма мне казалі, што ў пальмавым краі
Я нават успомніць цябе не змагу,
Што іншая песня — мелодыяй раю —
З душы маёй выцесніць просты твой гук.
Мова мая!
Для мане ты заўсёды —
Сонца вясновага цёплы прамень,
Дзіва ляснога поўныя соты,
Рэчка, што асвяжае ў сухмень.
Вельмі цікавы верш! І гэты
Вельмі цікавы верш! І гэты верш напісаў наш зямляк)