Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

https://avtoshkola-r.ru автошкола автофактор в москве.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Муляру

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)
— Муляр, слухай! Што кладзеш ты?
— Дол смяротны, бачыш, — склеп.
От, як скончу ўсё дарэшты,
Буду мець рубель на хлеб.
      — Слухай, муляр: пакідай ты
      Смерці сховы мураваць —
      Хай не знаць іх! Уставай ты,
      Пойдзем жыццё будаваць.
Бачыш: людзі, як бяздомкі,
Ходзяць скрозь без ўласных хат?
Я работнік спрытны, ёмкі,
Пойдзем, муляр, пойдзем, брат!
      Возьмем кельні, малаточкі,
      Дзве рыдлёўкі, вінкель, шнур,
      Гукнем: «Людзі, галубочкі!
      Хто ахвочы класці мур?
Мур вялікі, вольнай волі,
Мур высокі да нябёс,
Мур братэрсгва, роўнай долі,
Мур для радасці без слёз?»
      От, убачыш, прыйдуць людзі
      На ўспамогу ў грамадзе;
      Кожан цэглу класці будзе...
      От дзе праца загудзе!
Сцены зробім чыста, гладка,
Як з крышталю, столь, як шкло,
Скажуць людзі: «Вось дык хатка!
Роўнай ў свеце не было!»
      Будзем есці ў гэнай хаце
      Смачны, чысты, пульхны хлеб.
      Пойдзем, муляр, пойдзем, браце,
      Хай другі канчае склеп!


У хуткім часе пасля вайны

У хуткім часе пасля вайны Міхась Ларчанка выступіў з артыкулам а б творчасці Алеся Гаруна, прыводзячы некалькі яго вершаў. Па гэтай публікацыі я ўпершыню даведаўся аб існаванні гэтага паэта. Усе яго вершы мне вельмі спадабаліся. Адно не мог зразумець, дзе ў гэтых вершах і ў артыкуле Ларчанкі такое нейкае пудзіла, як нейкі нацыяналізм, у якім папракаўся і Гарун і Ларчанка. Усё зразумеў пасля.