мужчыны прыходзяць як лічбы ў календары
і потым ізноў паўтараюцца раз на месяц
мужчыны што бачылі дно
найглыбейшых бутэлек
багі зямныя нябесныя каралі
і быццам пацеркі разарваных караляў
разьлятаюцца дрыжыкі ад дотыку іхных рук
на стук іх сэрцаў – адчыняюцца дзьверы
на гук іх голасу – плывуць караблі
і вецер ліжа іх твар што дурны сабака
і нясецца цягніку наўздагон
яны распрануць мяне быццам саміх сябе
і будуць трымаць у руках як саксафон
і гэтая музыка музыка іхныя блюзы
ліюцца як малако з жаночых грудак
такіх высокіх нот не адолеюць людзі
такіх высокіх нот баяцца багі
мужчыны што вучаць дзяцей дзіцячаму сьмеху
мужчыны што вучаць час не стаяць на месцы
мужчыны што любяць мужчын у туалетах клюбаў
мужчыны што цалавалі рукі самое сьмерці
мужчыны што ніколі мне не павераць
Вальжына, дзякуй. Месцамі
Вальжына, дзякуй. Месцамі затрымцела ад асалоды. вось тут: "мужчыны што бачылі дно
найглыбейшых бутэлек", вось тут: "і вецер ліжа іх твар што дурны сабака"
і вось тут: "мужчыны што цалавалі рукі самое сьмерці" асабліва.
І асабліва дзякуй Вальжыне
І асабліва дзякуй Вальжыне СМЕРЦЬ /Морт/ за вось гэтыя "геніяльныя радкі":"Мужчыны што бачылі дно найглыбейшых бутэлек", "Мужчыны што любяць мужчын у туалетах клюбаў". Вірус 25 кадру- у кожным вершы Морт. Насаджэньне маладым "перакуленых" /сатанінскіх/ каштоўнасьцяў. Падобныя цытаты можна прыводзіць з кожнага яе верша. "Такія" вершы з радасьцю будуць перакладаць пэўныя людзі на іншыя мовы. Думайце, людзі, ЯКАЯ новая "літаратура" насаджаецца маладым за прозьвішчамі Морт,Мартысевіч,Хадановіч, Хоміч і гд. САТАНІЗМ.
Спачуваю Вам!
Спачуваю Вам!