Музыка гучыць у маёй галаве.
Яна мяне паўсюль суправаджае.
Музыку слухае кожны чалавек.
Але камусьці яна жыць памагае
Сем нот усяго, але які букет!
Дрэва ды метал – то інструмент,
А па сіле – што сем тысяч ракет.
Музыка – душы акампанімент.
Слухаеш – і на свет іншы адлятаеш.
Слухаеш - і неяк лягчэй на сэрцы.
Слухаеш – і кропельку шчасця маеш.
Слухаеш – і ў розум адчынена дзверца.
Адчыняеш сэрца і ўпускаеш нешта святое.
Адчыняеш душу – музыка туды алеем ліецца.
Адчыняеш розум – сэнс разумееш пра сёе-тое.
Адчыняеш сябе – і шчасце недзе здаецца.
Музыка гучыць ў маёй галаве.
Яна мяне паўсюль суправаджае.
Музыку слухае кожны чалавек.
Але мне яна жыць і выжываць памагае.