Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мяне шпурляюць хвалі...

Сярэдняя: 4.6 (23 галасоў)
                                  У. Караткевічу

Мяне шпурляюць хвалі,
                                          хвалі,
                                                    хвалі...
У тлуме свету заблукала я.
Чужыя хваляць...
                              Ну а сэрца паліць
Мая Ітака — Беларусь мая.
Мяне шпурляюць пад чужыя зоры.
Мяне не навучылі іх чытаць.
I адбірае душы мора,
                                    мора...
Вось і маю жадае адабраць.
На сініх кроснах выткана натхненне.
На сініх кроснах тчэцца прыгажосць.
Я ведаю — вярнуцца — не збавенне.
Забыты гаспадар — нязваны госць.
I аб каменні родныя разбіцца
He дадзена!
                      Шуміць вада ў вушах:
«Нічога я не памятаю!»
                                          Быццам
Кішэнь абрабаваная — душа.
А колькі нас, гаротных Адысеяў,
He помніць шлях да родных астравоў,
Хто на чужыне ў глебу зерне сеяў,
Хто на чужыне ў неба рос травой,
Хто ноччу сніў пакутлівыя спевы,
А днём у кніжках лжывых іх шукаў!
О, колькі нас, гаротных Адысеяў,
I колькі ў свеце безыменных траў!
Мая Ітака!
                  Хвалі,
                             мовы,
                                       словы...
I гнеў багоў.
                       Дакладней — гнеў магіл.
I коцяцца не зоры,
                                 а галовы
Над шляхам паратунку
                                        і тугі.


Цікава, хвалюе. Дзякуй.

Цікава, хвалюе. Дзякуй.

Добрыя вершы.

Добрыя вершы.