Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мясцовая цемрашалка Наследаванне Якубу Коласу

Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)

Не сядзіцца ў хаце
Хлопчыку малому:
Выцягнуў ён маму
У кнігарню з дому.

-- Мамачка-галубка!--
Просіць сын так міла.--
Можа б, ты мне кнігу
Коласа купіла

-- То ж па-беларуску!
-- Вось і добра, мама,
Разумею мову
Родную таксама.

(Два разы на тыдзень
Вучым яе ў школе...)
-- Не куплю, сказала,
Не панятна, што лі?!

-- Мамачка, матулька!
Чуць сынок не пласча.--
Мо шкадуеш грошай?..
Вырасту -- аддзячу.

-- Толькі паглядзеце,
Што чаўпе назола!
Ну ж і дабяруся
Я да вашай школы!..



шыкоўны верш, каб толькі

шыкоўны верш, каб толькі мамачкі чыталі і такімі не былі, як у гэтага хлопчыка