Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Васіль Жуковіч

Сярэдняя: 3.9 (14 галасоў)
Я хачу быць футбалістам, забівацьгалы са свістам галавой, нагой, рукой! Вой! Што я кажу?! Я хачу быць машыністам, электрычкі гнаць са свістам, з хуткасцю -- сто, дзвесце, трыста за хвіліну!.. Вой! Што я кажу?! Я хачу быць каскадзёрам. Уявіце, я скачу, са скалы скачу я ў мора, у агонь скачу! Вой! Што я кажу?! Не хачу! Air Jordan News


Сярэдняя: 3.9 (22 галасоў)
Так урачыста, такпрыгожа: Вясна, цвітуць сады, палі! Не будзь няуважлівым прахожым На свяце роднае зямлі. Air Force 1 High


Сярэдняя: 4 (3 галасоў)
Не сядзіцца ў хаце Хлопчыку малому: Выцягнуў ён маму У кнігарню з дому. -- Мамачка-галубка!-- Просіць сын так міла.-- Можа б, ты мне кнігу Коласа купіла -- То ж па-беларуску! -- Вось і добра, мама, Разумею мову Родную таксама. (Два разы на тыдзень Вучым яе ў школе...) -- Не куплю, сказала, Не панятна, што лі?! -- Мамачка, матулька! Чуць сынок не пласча.-- Мо шкадуеш грошай?.. Вырасту -- аддзячу. -- Толькі паглядзеце, Што чаўпе назола! Ну ж і дабяруся Я да вашай школы!.. NIKE