Скупое восеньскае сонца
Лістоту жоўту дрэў цалуе.
І клёны ськідваюць
Свой зоркавы дэсант.
Ізноў душа
Бязважкасьці жадае,
І на пяры Паэта –
Колер-амарант.
Я Вам пішу,
Што без каханьня сьвет нямілы,
Але і жаласьці, крый Божа,
Не прашу.
Калі галоўнае
Ня здолелі убачыць,
Што Вам мой верш? –
Нібы бяльмо ўваччу.
Калі прад Вечнасьцю стаіш –
Пустое адлятае,
А зерне ісьціны –
Крышталем на зямлі.
І хоць мяне Вы
Аніколі не любілі,
Ды я ўсё роўна
БЫЎ, КАХАЎ... Я ЖЫЎ!..
Добра напісана.) Цікава
Добра напісана.)
Цікава толькі што адказала N.?
Асабліва калі яна ўсёж ткі кахала аўтара верша.
Яе адказам стала КАХАНЬНЕ.А ў
Яе адказам стала КАХАНЬНЕ.А ў мяне нарадзіўся новы верш "Маёй каханай".Дзякую за каментар,Франак!