Памяці Евгения Головина
У багоў патухлі горны,
Замест пчол шмат жоўтых вос.
Гэта свет губляе формы,
І ствараецца хаос.
Птушка вешчая крычала,
З цемрай блытаючы свет:
"Усё знікла і сканала,
Пераблытаўся сусвет!"
Парадніліся Ганг з Летай,
У Блэйку плавае Както.
"ТО" нам бачыцца, як "ГЭТА",
"ГЭТА" бачыцца, як "ТО"
Ўсё тут стала непатрэбным,
Спальвае Бог чарнавік.
Чалавек схуднеў да рэбраў,
Раптам знік, нібыта крык.
Сціснуўшы ў адчаі вусны,
Ніцшэ ходзіць па судах,
Як вялікі Заратустра
Шэпча свету: "Так! так! так!"
Стала жудасна да плачу,
А пад дахам без апор -
Цэрква, нібы злы крумкач,
Пацвярждае: "Nevermore!"
добры верш атрымаўся.
добры верш атрымаўся.