Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Міхал Анішчанка-Шэлехмецкі

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Ціха ціха на двары,
Ані крокаў, ані шуму..
На світанку, на зары,
Для душы не трэба тлуму!

Ранак. Возера. Ташла.
Павуцінка пралятала...
Лінія жыцця прайшла,
Нават там, дзе не жадала.

Паніхіда... Свята зноў...
Выпраўляю і прымаю...
Нечых звадаў ані слоў
Успрымаць я сіл не маю...

І выходжу я на двор.
Зграі птушак выпраўляю.
Варушу лістоў грудок,
Не палю, бо не жадаю...

Ціха лісце варушу,
Клён галінкамі ківае.
Так жыву я. Так пішу.
Што яшчэ са мной бывае?

П'ю вадзіцу, хлеб жую,
Ў лесе, там дзе дуб чарнёны,
Залаты ланцуг кую,
І пяю, як кот вучоны!



Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

У гэту ноч - без Бога, без радзімы, і бяз ззяння вечнага агню,
Зноў адзін выходжу. А дарога скрозь смугу сыходзіць ад мяне.

Уцякае зло, і сіратліва ў цемры шлях сыходзіць стромка ў бок,
Нібы хтосьці нітку клапатліва па нябёсам зматае ў клубок.

Я не веру д'яблу, ані Богу. "Ты не выдай, верная рука!"
Кульбай я чапляюсь за дарогу, і злятае верная кульба!

Я стаю, разгублены, ля тына, і не бачу, гледзячы ў аблок,
Як заклічна Бэла і Мартынаў мне махаюць з Машука здалёк.

Зневажаю д'ябла я і Бога, лішка выглядае, як бы цот;
Мне пад ногі валіцца дарога, і вядзе зусім у іншы бок.



Сярэдняя: 4 (3 галасоў)

Увайсці і пакланіцца... Ціха рыпае масніца –
У бязважкасці.
Адкрычала сэрцу сэрца. Бо няма канца, здаецца
З гэткай якасцю.
Што за гукі? Што за твары? Плакаць мне ад гэткай гары?
Ходзіць матухна.
Рукі пахнуць чымсьці рэзкім, памяць збілася на трэскі…
- Дзе ты, дзетухна?
Пляснуць дзверы за парогам, разам з д'яблам, разам з богам
Ходзіць бацюхна.
Рукі пахнуць даўнім стогнам, і акопамі, палонам…
- Дзе ты, дзетухна?
Конь заржэ на канавязі. Са смугі, ці то з баязі,
Ходзіць дзедухна.
Рукі пахнуць, як насланне, разарваны па пашане…
- Дзе ты, дзетухна?
Далеч смугай паланіцца. Зноўку рыпае масніца.
Ходзіць бабухна.
Рукі пахнуць горкім пеплам, і чаканнем, чорным пеклам…
- Дзе ты, дзетухна?
Пахне порахам і сенам, і расколатым паленам,
Дымам космасу…
Ці то вочы? Ці то зенкі? І стаяць яны ў сценкі,
Усё без голасу…
Я гляджу ў худыя твары, вось мой бацька, вельмі стары,
Тае з бабцяю.
Што аповесць? Вось, пакуты? Ці то морак? Ці то смутак?
- Дзе ты, дзетухна?



Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

Жана! Жана! Ганец не вярнуўся.
І кастрычнік застыў у журбе.
І кароль, як кароль, адвярнуўся,
І адрокся зусім ад цябе.

Стыгне плаха, трасуцца калёсы,
Над калёсамі хмары варон;
Ды і жорсткія пэўнасці лёсу
Захапілі сувора ў палон.

Расквітаюць, як ружы, пагрозы,
Усюды ржанне канёў баявых;
Разявакі бягуць, нібы слёзы
З пад павекаў завулкаў крывых.

І ўваходзяць у гэту аповесць -
Кучары, скабары, кухары.
І старыя, галлё што прыносяць,
Да агню, што дыміць і гарыць.

Жана хворую гладзіць каленку,
І крычыць, і плюе на людзей:
"Трэба біць галавою аб сценку
Тых, хто кажа: кароль - дабрадзей!"

А над ёй рассыпаецца сонца
На пагрозлівы звон медзякоў;
І калёсы трасуцца бясконца
Камянямі сярэдніх вякоў.