Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На досвітку

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Вакол — ні гуку.
Салавей
Не выпускае ў неба трэль,
Бы звечара —
заўзята, ліха
не граюць конікі на скрыпках,
і хору жабак не чуваць:
усе “артысты” моцна спяць.

А дзесьці там, на гарызонце
ўжо вочы працірае сонца —
вось-вось яго прамень разбудзіць
прыроду ўсю,
прачнуцца людзі.

Пакуль жа — цішыня разліта,
пацягваецца сонна ліпа,
вярба ўздыхае ля ракі…

І… нараджаюцца радкі.



Прыгожы ранак атрымаўся і мне

Прыгожы ранак атрымаўся
і мне ён вельмі спадабаўся. Поспехаў.

Ай,як лёганька... пішы,і

Ай,як лёганька... пішы,і пішы,бо Вершы жывуць ў тваёй Душы !

Дзякуй вялікі за добрыя словы

Дзякуй вялікі за добрыя словы -
Яны натхняюць на верш чарговы!