Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На крыві

Сярэдняя: 4.3 (15 галасоў)

Халодны павеў ураганнага ветру
прыводзіць цябе ў нечаканы экстаз.
Апошнія крокі... Апошнія метры...
I знікне ў нябыт пустата збітых фраз.

Ты помніш любові апошняй дыханне —
ты быў уладар і нябёс, і жыцця...
Разбітае шкло нерэальных жаданняў
разрэзала вены твайго пачуцця.

А смерць адмярае жыцця твайго стужку,
і мроіцца шэрасць апошніх гадзін.
Твой пульс ціха б'ецца параненай птушкай...
Ты раптам адчуў, што застаўся адзін.



Пранізла і так трагічна!

Пранізла і так трагічна! Кранае сэрца.

неяк... "збітыя фразы" - гэта

неяк... "збітыя фразы" - гэта ўжо збітыя фразы.
неяк... банальна. выбачайце!