Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На рэчцы зімою

Яшчэ не ацэнена

Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому:
Кліча яго рэчка, цягнуць санкі з дому.
– Мамачка-галубка! – просіць сын так міла.
– Можа б, ты на рэчку пагуляць пусціла?
Я не буду доўга, зараз жа вярнуся,
Трошачкі на рэчцы ў санках паважуся.
– Ну, ідзі, пабегай, толькі апраніся
Ды, глядзі, ў палонку, сынку, не ўваліся.
Радасць і раздолле хлопчыку малому
І не пазайздросціць ён цяпер нікому!
На плячо – сякерку, саначкі – у руку,
Хлеба ўзяў акрайчык. – Цюцік! – свіснуў Жуку.
Пад скарынкай лёду тут жа, каля хаты,
Працякала рэчка скрозь лясныя шаты.
Побач той рачулкі кучы буралому,
І застыла рэчка мёртва, нерухома.
– Эй ты, лёд-гвалтоўнік! Што ты вытвараеш?!
Ты нашто вадзіцу крыўдзіш, ушчуваеш?
Дам ёй ход, дарогу, каб на свет зірнула!
І яго сякерка спрытна секанула.
Звякае сякерка, глуха стук нясецца.
Раптам клуб вадзіцы з-пада дна ўзаўецца.
Коціцца вадзіца, іней падымае
Ды такую казку-байку хлопцу бае!
На рачулцы ў лесе меў Алесь забаву.
Ну ж і пацяшаўся хлопчык тут на славу!



Я па русску, бо литар няма у

Я па русску, бо литар няма у тэлефоне.
Да стих хорош. Передаёт атмосферу зимы, мороза, детской неусидчивости и пр. Только зачем ему санки, если он пошёл на речку прорубь рубить? И как это мамаша отпустила? А что если он под лёд провалится?
Может тут имеется в виду, что он к мужикам на рыбалку рванул? Лунки им рубить. Лунка - рубль. А может он и удочку взял. На санках рыбу домой привезёт.
А то что это за игра? Вырубил лунку. И в неё с горки на санках - бух.

Ответ находится в самом

Ответ находится в самом стихотворении,почаму хлопчык прорубь рубил.

Верши дзяцінства, што

Верши дзяцінства, што сказаць?! Лепш на свете няма

Цудоўны верш...Успамінаецца

Цудоўны верш...Успамінаецца дзяцінства,якое праводзілася у зімку на малой замерзлай рачцы...Карціна як жывая стаіць перад вачыма...Нездарма ж гэта класік беларускай літаратуры!

Вельми добры верш

Вельми добры верш

Не спадабалася навогул. Першы

Не спадабалася навогул. Першы раз прачытала гэты верш, будучы дарослай. Абы што.

Верш вельми спадабаецца,

Верш вельми спадабаецца, люблю яго з дзяцинства.

Вельми душэуна

Вельми душэуна

Такi вершы кранаюць да глыбнi

Такi вершы кранаюць да глыбнi душы!

цудоуны верш!

цудоуны верш!

вельмі спадабалася,дух

вельмі спадабалася,дух захапляе.

нет

нет

божа мой як прыгожа и як

божа мой як прыгожа и як плача цяпер мая душа

верш падабаецца але першы раз

верш падабаецца але першы раз прачытала яго з пачатку да канца я не думала што ён такі вялікі

Адзін з цудоўнейшых вершаў

Адзін з цудоўнейшых вершаў Якуба Коласа

мне спадабался

мне спадабался

Бесподобно

Бесподобно

Вельмі добры верш. Шкада ,што

Вельмі добры верш.
Шкада ,што у краіне няма беларускамоунага
тэлеканала,дзе гучалі вершы нашых вядомых
пісьменнікау і літаратарау.
Мне -беларусу,які нарадзіуся і жыву тут
вельмі крыудна бачыць такое.
З павагай-лявон.

вельми добры стих

вельми добры стих

верш

верш

Дзякуй Богу,што на Беларусi

Дзякуй Богу,што на Беларусi ЁСЦЬ такiя людзi,як Якуб Колас,так цудоуна намаляваць верш зможа не кожны

цудоуна

цудоуна

Люблю вершы Якуба Коласа і

Люблю вершы Якуба Коласа і Янкі Купалы!Мне гэты верш спадабаўся!!!Мы у нашай школе чыталі гэты вершык у першым класе...Ён мне вельмі спадабаўся ажно я яго на памяць вывучыла!Такі верш цудоўна аж за душу бярэ!!!Вялікую падзяку БОГУ што ён загадаў каб на белы свет нарадзіўся Якуб Колас і Янка Купала!!!!