Ў рукi старую бяру фотакартку
З ёй на мяне глядзiць дзед мой Усцiн
I што пакiнуў унукам на ўзгадку
Надпiс чытаю – «на успамiн»
На успамiн – гэта ўсё, што я маю
На успамiн- хоць i гoркi такi
I у царкве я яго ўспамiнаю
З гэтым iмям падаючы лiсткi
На успамiн – засталося так мала
Але удзячны i гэтаму я
Што фотакартка мне захавала
Што нагадала усмешка твая
Што на мяне уплыў вялiкi зрабiла
Нiбы маланка мiж дробных навiн
Гэтага надпiсу дзiўная сiла -
На успамiн, на успамiн
На успамiн – успамiнайце, нашчадкi
Тых, хто пайшоў на крыжы – ды без вiн
Гэтай iз вечнасцi ўзятай пячаткай:
На успамiн, на успамiн