Найбольш балюча ненавідзець тых, каго кахаў,
Каму належаў цалкам без астатку,
Каму сваё жыццё плаціў у падатку,
Каму з пакорай лёс на алтары паклаў.
Найбольш балюча ненавідзець тых, каго чакаў,
І мерыў заўтрамі бясконцае ўчора,
Каму хацеў даверыць боль і гора,
Хто потым боль і сам падараваў.
Найбольш балюча ненавідзець тых, каму жадаў
Паверыць зноў, аддаць сябе ізноў,
Каму захоўваў стос нямых прамоў,
Якіх ў жыцці ніколі не сказаў.
Найбольш балюча ненавідзець тых, каго не ў стане
Каго не ў стане сарца ненавідзець,
Каго не ў стане чым-небудзь пакрыўдзіць,
Каго кахаць нязносна зноўку прагне…