Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Наляплю мазурыкаў я з гліны

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Наляплю мазурыкаў я з гліны,
буду з імі час я пакараць,
малаціць лучынкамі-мячыма
воярства вар'яцкага цара.
Вынішчу, што жыць перашкаджае,
знясілеўшы, грымнуся на дол,
з шэрымі пісклівымі мышамі
дзелячы прытулак свой і стол.

Люд разбойны трызну атчыбучыў,
стройны збор законаў ведучы,
абярнецца ў гліняныя кучы
па-за склепам, дзе іх цар спачыў.
І народ паўстане з аптымізмам...
Зрэшты, год прыкладна цераз пяць .
зноў яму за штосьці ўставіць клізму
царская нябачаная раць.

Зіхацеўшы рэшткай дэмакратый,
збор законаў выгарыць ушчэнт...
Ах, зусім дарма я лёс растраціў
на богападобны экскрэмент!
Пад курганам суха, прахалодна,
мышы рыюць новыя хады,
прах мой памінаюць бязлагодна
за цыклічнасць ўладнай чахарды.



выдатна атрымаўся верш

выдатна атрымаўся верш