Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Намалюйце сонца!

Сярэдняя: 4 (7 галасоў)

Калі ёсць сэнс, дык намалюйце сонца!
Хай промні азараюць ваш пакой.
Пляваць жа вам, што свеціць не з аконца,
Галоўнае — было каб пад рукой.

Яно не свеціць? Дык пастаўце лямпу.
Вось будзе цень, святло, быццам з нябёс.
Цень не патрэбэн — замалюйце фарбай,
Трымайце дужа, кантралюйце лёс!

Яно не грэе... Ацяпленне трэба.
Так стала цёпла і ўтульна, няма слоў!
Пазагараць бы... Быццам я прычэпа,
Бо ўсё знаходжу недахопы зноў і зноў.

Ну вось, усё ж такі стварылі сонца.
Чаго ж тады не прарастае дрэва?
Усё проста — можа, гэта ўвогуле не сонца?
Падробка. Свеціць сонца толькі з неба.



Верш добры, але слова "цень"

Верш добры, але слова "цень" мужчынскага роду, не крыўдуйце))

Выправілі

Выправілі