Нас усіх аб'ядноўваюць вершы -
Гэта цяга да мовы бацькоў.
Паспрабуй прачытаць толькі першы -
Закахаешся ў шчырасць радкоў.
Нас усіх аб'ядноўвае мова -
Чым яшчэ нас магчыма з'яднаць?
Гэта нашае чыстае слова,
Гэта тое, што ў нас не адняць.
Махнач С.Ю.
18.02.2014