Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Наша каляда

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Шчыра радуецца маці –
Свята сёння ў яе хаце:
-- Дзеці з розных гарадоў
Паз’язджаліся дамоў:
Тры нявесткі, тры сыны
Нарабілі гаманы.
А яшчэ ўнукаў пяць
І з дачкой --- любімы зяць.
Сабраліся ўсе яны
На калядныя бліны.
У пячы палаюць дровы,
На матулі фартук новы.
Бульбы здзерла цэлу міску ---
Бо да дому шлях не блізкі.
Покуль ехалі да хаты ---
Згаладнелі дзіцяняты.
“Распранайцеся з дарогі,
Ля пліты пагрэйце ногі.
Ды давайце рукі мыць ---
Хутка буду вас карміць.”
На стале ўжо смакаў густа:
Агуркі стаяць, капуста.
Каўбаса, што пальцом пхана,
Ды ў глечыку смятана.
Шчэ й дастала з кубяльца
Паляндвічкі і сальца.
А ў талерцы, прама з бочкі
Сокам плавяцца грыбочкі.
Закусь будзе --- ой –ёй ---ё
Ўсё дамашняе, сваё.
Толькі хопіць траціць словы,
Бо ўжо дранікі гатовы.
А да дранікаў, канешне,
На агні шкварчыць яешня.
І мачанка ў чыгунку ---
Пойдзе з імі пад руку.
---То сядайце, ўсё гатова…
Ой, прабачце, мне вымова.
Пачакайце, вось жа памяць…
І з усмешкай маці ставіць
Ў самы цэнтр празрысту, вельку,
Запацелую бутэльку.
--- Дык са святам, мае дзеткі,
Каб цвілі, як тыя кветкі.
Хай здароўя Бог дае
І бяды хай не стае.
Каб былі і вашы хаты
На любоў, дзяцей багаты.
І ўнучкі, мае зоркі ---
Хай міне вас доля горка.
Каб шчаслівымі былі.
І каб мір быў на Зямлі.
За такі прыгожы тост
Дзеці сталі ў поўны рост.
“Шчыра дзякуем матуля
За ўсе, што мы пачулі.
А яшчэ раз дзякуй, МАЦІ,
Што ты ёсць у гэтай хаце.
Да цябе ляцім мы сэрцам,
Адпачыць, душой сагрэцца.
І табе хай Бог дае
Ў шчасці жыць гады свае
Каб жыла ты сто гадоў
Без бальніц і дактароў.
Ад усіх дзяцей прымі
Наш паклон, аж да зямлі…”
Потым смачна елі – пілі,
Гаспадыню ўсе хвалілі.
За капустку, за грыбочкі,
Ды за хрумсткія гурочкі.
А такіх бліноў з мачанкай
Паспрабуеш больш не часта.
Толькі тут, у роднай хаце
Згатаваных роднай маці!

1 . 2008.



очень доброе и красивое

очень доброе и красивое стихотворение... такое родное и близкое... от него идет столько тепла и любви, что согревает душу и сердце... будто сам побывал в гостях, где тебя принимали радушно и щедро... вспомнилась и своя мама и ее неподдельная радость от встречи со своими давно выросшими детьми... спасибо за такой светлый, теплый и позитивный стих!

Дзякую, Лідзія. Вельмі

Дзякую, Лідзія. Вельмі прыемна чытаць такі водгук на свой твор.