Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Наша вясна

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)
Я матыльком ляцеў – к табе на свет. Тваіх вачэй, душы, і шыры сэрца. Як распускаў язмін духмяны цвет І гронкі бэзу лашчылі акенца. Вясна... Вясна, наш незабыўны час!.. А шлюба дзень пад лічбаю “транаццаць” Рашучым крокам выпадаў для нас, - Было ў якім не варта Памыляцца. Не памыліліся ні ты ні я... Даўно сыны назваліся бацькамі; Пазналі, што такое ёсць сям’я, І кошт таму, што будавалі самі. Вясна... Вясна... шмат радасных гадзін... Але падкраўся страшны, змрочны студзень, Нас разлучыў, застаўся я адзін, А без цябе вясны ў мяне не будзе. Air Jordan XXXII


цудоўны, прыгожы верш. :-)

цудоўны, прыгожы верш. :-)