Час мінулы – настаўнік –
Слоў Скарынавых магма...
Хай чагосьці не стала,
Толькі мова не мамант.
Хоць, вядома, няпроста
Быць заўсёды ашчадным,
Найвялікшая просьба:
Не аглухні, нашчадак!
Не аглухні дачасна,
Без віны вінаваты...
Хоць і маеш за шчасце
Мову іншую сватаць.
Не даруе твой продак
Пад плітою магільнай
Долі мовы гаротнай,
Што, як мамант, загіне...
Смела, рашуча,зразумела, без
Смела, рашуча,зразумела, без навучанняў
У сталым узросце Жыве
У сталым узросце
Жыве ўспамін.
Ягоныя косьці
Сагрэе камін.
Не полымя жаха,
Не лёд, ні пажар.
Не проста парада.
Каб выжыць цяжар.