Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Настаўнік

Сярэдняя: 4.4 (13 галасоў)
                            В. Дуніну-Марцінкевічу

Сіняя-сіняя ноч была,
Як вочы — колеру болю.
«Спыніць навучэнне.
                                    He навучаць.
Нікога больш. I ніколі».
Роднай мове — не навучаць.
Hi слова «хамам» — пра годнасць.
Яе беларусы мусяць аддаць,
Як права на першароднасць
Аддаў калісь галодны Ісаў.
Воля цара ці Бога
Ці то чыноўная драбяза
Так хоча — але —
«Нікога!
He навучаць!»
                         He зазнае «хам»
Hi Буднага, ні Шэкспіра,
I ён па загаду зруйнуе храм, 
I помнік засыпе жвірам.
«Не навучаць!»
                          Хай дзеці растуць
З пагардаю да Айчыны.
Хай у суседні народ ідуць
Найлепшыя іх мужчыны.
Дурныя, пыхлівыя слепакі!
У смерць беларусаў вераць.
He я навучу — дык навучаць іх
Вось гэты сівец і верас,
I зоры гэтыя, і агонь,
Што паліць пастух на лузе,
I казкі матчыны, і далонь
Ляснога возера,
                           бусел,
Які не кідае свайго жытла
I верны сваёй сяброўцы,
Любіць Радзіму да скону,
                                             так
Як любяць расліны — сонца.
He я навучу — дык навучаць іх
I годнасці паўнакрылай
Магілы мёртвых і боль жывых,
Mae — і боль, і магіла...
...Сіняя-сіняя ноч была,
I сінім-сінім быў позірк,
Калі агонь вясёлы жаваў
Урадавую адозву.