На белым абрусе плямы,
Хтосьці разплёскаў віно.
На дварэ бардак такі ж самы,
сьнег не выпаўшы,знік даўно.
НОВЫ ГОД не звярнуў увагу
на чырвоныя,чорныя ппямы,
да шчасліўца і бедалагі
Ён спяшыў праз парогі і ямы.
Каб падцвердзіць бязконцасьць сусвету,
запаліць каб міліёны гірляндаў.
Засьмяяліся з верху планэты,
кожны атам бязконцасьці рады.