Насунецца чорная хмара.
Маланкі скрамсаюць лясы.
Знямеюць жаночыя твары.
Заціхнуць наўкол галасы.
I лівень лавінаю хлыне
I змоўкне ў пабітых жытах.
I цёмная непагадзь згіне,
Развеяўшы немасць і страх.
Засвеціцца сонца блакітам
З-за лесу зялёных павек,
I боль за пабітае жыта
Падкажа, што ты — чалавек.
"I боль за пабітае
"I боль за пабітае жыта
Падкажа, што ты — чалавек".
Нечаканы канчатак! Цудоўна!.