Навошта гэта мітусня
і перавод у грошы часу,
калі нябёсаў вышыня
чакае ад вачэй адказу.
Навошта тлумам поўніць дні
і гучнасць блытаць з асалодай,
калі далоні цішыні
прыемнай гояць прахалодай.
Навошта жыць - і гараваць,
да зманлівых багоў імкнуцца,
калі душы да хараства
пашанцавала дакрануцца.
цудоўна напісана, захапляльна
цудоўна напісана, захапляльна і вельмі глыбока.