Не служы паніхіды па згубленых паэтэсах
І па кнізе, якую ты ўжо не завеш сваёй.
У часы навальніц, на адкінутых воддаль крэсах
Ты наўрад ці ўзгадаеш аб ёй.
...Адшукаўшы сябе пад насцілам кляновых словаў,
Ты смяялася, ў росную вільгаць уткнуўшы твар.
І кранала радкі, перачытвала іх нанова,
Узіралася ў вобразы.
Кожны з іх быў - пажар.
Ты кружылася ў ім, разляталіся сны-старонкі,
Прыціскала да сэрца - нікому не аддасі!
З узгалоўяў глядзеў пераплёт, залаты і тонкі,
Расквітаў на паліцах няўрымслівы дзевасіл,
А радкі ратавалі ад злосці і землятрусаў,
І закладкі ды стужкі - з усіх чатырох бакоў!..
"Я нямнога пасплю, я назаўтра ізноў вярнуся".
Ці магчыма пражыць без чароўнасці тых радкоў?
Непрыкметна дарожкі заплакалі шэрай слотай
Ды ударыў залеў, як страшэнны, няўмольны жах.
Што рабіць, калі вершы патухлі, нібы лістота,
І бясслоўна памерлі на белых тваіх руках?!!
...Не служы паніхідаў па згубленых паэтэсах.
Калі сэнс міжрадкоўяў блакітным святлом загас,
Словы стануць чужымі. Злятуць на нямы паўмесяц
І пакінуць цябе,
Саступіўшы ў мінулы час.
Не служы паніхіды, калі ты не
Не служы паніхіды, калі ты не знаеш нішо.
На хаўТуры ці йдуць бо, калі ты яшэ не шызк.
А вот ек ты зайідыш, да шэ нызнаёмым німцям,
От тады уж пылнуйся, шоб фрыцы ны с псышч.
Васыль Брытва