Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не трэба

Сярэдняя: 4 (10 галасоў)

Не! Не трэба так здзіўляцца і нясці лухту.
Я прыйшоў не за табою, хутка і пайду.
Не гарэла, не жадала верыць і кахаць
Дык не трэба зараз казкі пра сябе шаптаць.
Загубілі, захварэлі, мабыць назаўжды.
Хай так будзе, мне ўсе роўна… налівай сюды!
Ты маўчыш, а так хацела штосьці мне сказаць.
Я маўчу, а можа й трэба знову ўсе пачаць?..

Заставацца не хацеў я. Утрымала ты.
Зноў паверыў і забыўся, падыдзі сюды.
Я маўчу, а можа й трэба ўсе табе аддаць?..
Не маўчы! Ты пераможца. Мушу прабачаць.
Не! Не трэба так здзіўляцца і нясці лухту,
Што прыйшоў я за табою – гэта на бяду.
Казкі скончыліся хутка, будзем замаўляць…
Ты маўчыш, а як жа цяжка мне цябе кахаць!



Погляд збоку: Насамрэч талент

Погляд збоку: Насамрэч талент трэба падтрымліваць і берагчы, а не разумець. Лепей заблытацца ў танцы, чым у жыцці. У вашых вершаў - светлая будучыня. Калі праз 1,5 гады выдадзіце кнігу (хутчэй за ўсё раней), атрымаецца буквальна ўсё. Не распыляйцеся на драбніцы: жыццё не цырк. З добрымі зычаннямі, Сур'ёзная