Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не туды ішла

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Жанчына сталага ўзросту
Сьпяшаецца кудысьці,па прывычцы проста.
Пенсія падзелена,рэшткі ў кашальку,
Перавага лустцы хлеба,малаку,
Кавалку самай таннай каўбасы.
Ды і працоўныя яе часы
Не прыносілі зямнога дабрабыту.
Нястачай доля,сьціпласьцю паліта.
Падзякаванні,граматы сабраны,
Выцьвіўшы партрэт з дошкі пашаны.
Зараз хваробы лезуць,быццам зьдзекі,
І думкі,як асіліць дарагія лекі.
Лозунг усплыў:Слава КПСС,
Крочым у мір,у камунізм,прагрэс...
Старое паліто,пашарпаныя боты,
У сэрцы закалола,быццам дротам.
Нечакана бачыцца ёй купал,
Душу пранізваючы,званар застукаў.
А можа не туды жыццё ішла?
І цалкам не таму ўсё аддала?
Рукой запрацаванаю хрысьцілася,
Упэўненасьць у заўтрашнім з'явілася.