Не верце, што падаюць зоры,
Што жніўнай парой уначы
Высокія — падаюць зоры,
Ім нельга нічым памагчы.
Не верце, што падаюць зоры!..
…Там, у пустыні нямой,
У чорным халодным прасторы
Любуюцца зоры Зямлёй.
Маёю блакітнай планетай —
Са шчасцем, дабра пачуццём,
Як сонцам і працай сагрэтая,
Яна расцвітае жыццём.
У вечным сусвеце дазоры,
Як вахту закончаць сваю,—
Не гаснуць, не падаюць зоры,
Зоры ляцяць на Зямлю.
І свецяцца вечна ў сэрцах
Спагадай, людской дабратой.
Зямля ад адчаю хіснецца —
Гараць пуцяводнай звяздой.
Ці ўспыхнуць у міг найшчаслівы
Ў дзявочых, хлапечых вачах,
Кахання чароўнаю сілай
Будуць свяціцца ў вяках!
Не верце, што падаюць зоры,
Адходзяць зусім ў небыццё.
Высокія, чыстыя зоры
Над безданню ўзносяць жыццё!
Замечательно. только жаль что
Замечательно. только жаль что мало людей пишет на белорусском языке стихи.