Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не забывай Радзіму аніколі.

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Не забывай Радзіму аніколі:
Ні з крыкам птушак, пакідаючых тугу,
Ні ў летні дзень, калі грамы сваволяць.
Любі яе, не наклікай граху.

Як прыкра б ні было жыццевым ранкам,
Самотай патыхала б за вярсту,
Не будзь чужынцам-ворагам ля ганка.
Прыйдзі пагрэцца к шчодрасці кастру.

Не дай згрызоце правіць баль увішна,
Адзеўшы вэлюм рэдкае красы.
Няхай у душы квітнеюць сокам вішні
Радзімы сінявокай галасы.

Той запавет любові і пашаны
Да сэрца прытулі і зберажы.
Яна ж за стол , як маці,запрашае,
Каб змог жыцця адолець віражы.

І ў першы дзень,і ў дзень у нябыт апошні
Наканавана лесам нам прайсці
Адной дарогай неабсяжных пожняў.
Другой такой нідзе нам не знайсці.