Неабсяжнасць брыдкай адзіноты
ў шуме і ў назоле мітусні.
Золкасць восеньскай агіды-слоты
ў квецені бушуючай вясны.
Кроплю радасці зап’ю глытком атруты.
Што ж паробіш, зноў усё наноў:
Кроплі радасці і мора смуты,
І прывіднасць паратунку сноў.
І прытворнасць звыклая наўкола:
Паказны, прыязны быццам, смех.
Дзень за днём становіцца свет горай,
Бо кіруецца на сэнс пацех.
Кропля радасці, а потым зноў атрута –
Раз за разам лёс віруе крута.
Ды трымае думка, як лагода:
"Патрывай, так будзе не заўсёды!"