Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Неапаленая Купіна

Сярэдняя: 5 (13 галасоў)
   Калі я быў малы, дык часта думаў, чаму
ў мяне маці такая старая і непрыгожая, a
аднойчы адважыўся запытацца пра яе шнары
на твары, якія глыбока ў душы любіў, якія
тысячы разоў цалаваў.
   «Ох, сынок мой. Гэта ж здарыўся пажар,
і я яшчэ з адной жанчынай абгарэлі крэпка.
Жанчына тая памерла. I ў мяне былі
абпаленыя і рукі, і грудзі, і твар... I была я
цяжарная табою, сынок мой, і ўсе казалі,
гэта я даведалася потым, што ці я памру, ці
дзіця народзіцца мёртвым. Аж нарадзіла я
цябе, сынок мой, жывенькага, толькі на твары
была чырвоная плямінка. Я думала, след
ад пажару, аж аклямаўся ты трохі, і яна
знікла, сынок мой. А была я прыгожая да
пажару. Ды хіба ў непрыгожай маці
мог нарадзіцца такі сынок мой?..»

Як святарны абраз,
                          людзі вынеслі маці з пажару,
бы вужаку, маланку аддзёрлі
                          ад белых грудзей,
каб суцішыць пакуты —
                          паклалі пад цёмную хмару
і, каб смагу спатоліць
                                     размову вялі аб вадзе,

а яшчэ гаварылі: Пярун выбірае шчаслівых,
маці верыла людзям, на шчасце, цяжарная
                                                                     мной,

і шаптала замову: калюжыны — гадам
                                                            вашывым,
полю жытняму — дожджык,
                            а рэчка — крывінцы маёй...

Бы вужака, маланка смактала ў полымя грудзі
і плявала адрыжкі на самых прыгожых
                                                                жанчын,
Неапаленай Купіне — маці маліліся людзі,
і пачуў я ва ўлонні: ...з пакуты народзіцца
                                                                  Сын...

Неапаленай Купіне — маці малюся адзінай,
я ўсмактаў з малаком і любоў, і праклёны яе:
хто плюе на жанчыну —
                             той нелюдзь плюе на Радзіму,
хто гандлюе святыняй — той маці сваю прадае.



* Так называўся абраз, які насілі вакол пажару старыя
людзі і гаварылі замовы, каб ён патух.


моцна

моцна