- У небе палотнішчы - шэрыя, белыя,
Мілы мой, мілы, што нарабіла я...
- Неба палошчыцца шэрым і белым,
Што нарабіў я, любая, мілая...
- Лісцем пад ногі кладуцца здарэнні,
Мілы мой, мілы, няма прабачэння...
- Ўвосень лістоце пара красавацца,
Мілая, мілая, як апраўдацца...
- Кроплі па вокнах, і так шмат вады,
Мілы мой, мілы, бывай назаўжды...
- Кроплі па вокнах сціраюць сляды,
Мілая, мілая, колькі бяды...
І разышліся, над імі заплакаў
Восеньскі дожджык, злы забіяка,
Клікаў, лістотай залеплены, шквал,
Клікаў спыніцца, зрабіўшы прывал.
Ды не пазналі - ні дожджык-гуляка,
Ні вецер, ні восень, ні стары вакзал,
Ды і наогул ніхто не пазнаў,
Яна што казала,
І што ён казаў,
Яна ўспамінала,
І ён ўспамінаў,
З кім гэта было,
І куды ўсё сплыло...
прыгожа і сумна.
прыгожа і сумна.