Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ненадзейныя палавіны

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)
Ненадзейныя палавіны Змрок згушчаецца, усё сціхае, Ды жанчына не спіць—чакае. Думкі сцяліся, скамянела, Быццам з нерваў аголеных, цела. І здаецца, на сэрцы раны… Муж з'явіўся дамоў зноў п'яны. Захліснула душу трывога. І не стрэла яго ля парога. Абяцаў ёй не піць больш, кляўся, Ды не вельмі, відаць, стараўся. ”Змій зялёны” ў яго паступова Выпіў волю, спустошыў слова. Зноў папрокі, прыдзіркі, сваркі Пасля лішняй па ліку чаркі. А было ж і ў іх каханне, І світанак быў, і прызнанне. Гаварыў, што за ўсё на свеце Даражэй яму жонка і дзеці. Ды сяброў па гарэлцы многа. Не туды павяла дарога. Вочы ў полымі слёз пякучых, Сэрцу млосна ў грудзях, балюча, Безпрасветнай здаецца цемра І нібыта душа памерла. Як нялёгка ёй з адчуваннем, Што дарэмным было змаганне, Што не здолела, як хацела, І душу ўратаваць, і цела! Мо змірыцца, скарыцца, здацца, Перастаць за сям'ю змагацца, Не плысці болей супраць цячэння? Можа ў гэтым яе збавенне? Ды дзіцячыя смутныя вочы Перад ёю стаяць днём і ноччу. …Зноў прамокла ад слёз падушка. Сэрца б'ецца параненай птушкай Просіць выйсця і паратунку І збалелай душы прытулку. Як жа сталася, што мужчыны— Ненадзейныя палавіны!? 2001 г. Nike Mercurial Superfly