Нешта згубленае шукаю,
I нiяк яго не знайду
Па зарослых шляхах блукаю, Да цябе у сваiх снах iду
Як у лесе, цябе гукаю, Скрозь балотную йду ваду Але ты ад мяне знiкаеш, Я нiяк цябе не знайду
Ты той сон, што я снiў падлеткам Ты як спеў салаў’я у начы, Ты як першы снег на палетках Ты цяпло ад старой пячы,
Ты прывабная кветка у маi, Ты люстэрка з чароўнага шкла, Дзе ж цяпер я цябе адшукаю - Маладосць, што ўжо прайшла…