Недапісана, незавершана, няскончана,
Існаваньне нашае неапраўдана,
Ні сэнсоўна, ні існасна не аплачана,
Не з’яўляецца ні плёткаю, ні праўдаю.
І ня тымі бакамі, ня тымі напрамкамі,
Ня з тымі чаканьнямі і ня з тым настроем,
З пастаяннымі страхамі выйці за рамкі
І з бястактным сядзеньнем у вечным спакоі
Мы бадзяем-блукаем бясконцымі лябірынтамі
Безнадзейна ў надзеі знайсьці патрэбнае,
І пры гэтым патрэбы робячы мітамі,
У памылках сваіх зьвінаваціўшы неба ганебнае.
Са зьдзіўленьнем ў вачах, не паверыўшы існасьці,
Выпадкова змешваем усьмешку з плачамі,
Ды жыцьцё нашае, пэўна, такое сьціслае,
З-за таго, што яшчэ незавершана і пакуль неаплачана.