Ноч шамоціць трысцінай зламанай,
а на лёдзе месяц -- шматкроп'ем...
Я ўглядаюся ў вочы каханыя,
пражывае душа ў іх самотная.
Заакрайкі ў возера кволыя,
у палонцы клубіцца бяздоннае,
і трасе цыганскімі падолам
завіруха-вядмарка штодзённая.
Рагатаць з ёю штосьці так радасна,
не імкнуцца ператанцоўваць,
не звінець па-рыцарску латамі
і каханнем пераніцованным...
Не хадзі па сцяжынцы няведамай,
і вачыма мяне не праколвай,
не жадаю ламаць шматкалёрые
сэрцы я ледзянымі іголкамі...
дзіўна прыгожы верш.
дзіўна прыгожы верш.