Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Новы год у палонцы

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Новы год у палонцы

Горда крочаць гусакамі
да вады. Настрой – мажор!
У палонцы сустракае
Новы год сям’я маржоў.

Смела крочаць чарадою
да вады. Да пят “зарос”
белай ватнай барадою
тата-морж, як Дзед Мароз.

Дзве сасновыя галінкі –
“ёлку” – мама-морж нясе.
Два ліхтарыкі маленькіх
у руках маржоў-дзяцей.

Развітаўся год мінулы –
і за ледзяную гладзь.
“Новы год праз паўмінуты –
значыць, нам пара ныраць!”

Мары светлыя затояць
дзеці, маці, “Дзед Мароз”,
п’юць шампанскае за тое,
каб увесь год – без хвароб.

Маладым, звонкагалосым
Новы год да нас прыйшоў.
Новы год нырае хлопцам
у палонку да маржоў.