Няма узросту у паэта,
Не будзе часу ён лічыць,
Бо у сярэдзіне сусвету
У вечным роздуме стаіць.
Яскравы сонечны праменьчык,
Празрысты нібы тое шкло,
Імпэту юнага агеньчык-
Неўтаймавальнае святло.
Яго жыццё вартуе мара,
З ёй, як дзіця лятае ў снах;
І на пачуцці ён не скнара-
Шукай яго гады ў радках.
Бяры чытай,калі па сіле,
Перажыванні уяўляй,
Скамячывай,калі нямілы,
Але заганаў не чапляй.
Не у хвілінах мусіць справа,
Няма чаго граху таіць-
Не дадзена нікому права,
Яго ружовы свет глуміць.
У весну жоўтым першацветам,
Няхай узыйдуць вершы зноў.
Няма узросту у паэта-
І гэта лепшая з высноў.