Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Нзнаёмка

Сярэдняя: 3 (1 голас)

Дазволь,дзяўчына,дакрануцца
Да валасоў тваіх ільна.
Дазволь на момант акунуцца
Ў блакіт вачэй да дна.

Дазволь імя спытаць не смела,
А мне любое спадабаецца.
Усё,што да цябе, згарэла,
Раман мой новы пачынаецца.

Не ўдалося дакрануцца
Да валасоў тваіх ільна,
Не паспеў я акунуцца
Ў блакіт вачэй да дна.

Незнаёмкай ты знікала,
Не паглядзеўшы на мяне.
Майго кахання не чакала,
Адзін застаўся ў вясне.