Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Па-над белым пухам вiшняў...

Яшчэ не ацэнена

Па-над белым пухам вiшняў,
Быццам сiнi аганёк,
Б'ецца, ўецца шпаркi, лёгкi
Сінякрылы матылёк.

Навакол ўсё паветра
Ў струнах сонца залатых, —
Ён дрыжачымi крыламi
Звонiць ледзьве чутна iх

I лiецца хваляй песня —
Цiхi, ясны гiмн вясне.
Цi не сэрца напявае,
Навявае яго мне?

Цi не вецер гэта звонкi
Ў тонкiх зёлках шапацiць?
Або мо сухi, высокi
Ля ракi чарот шумiць?

Не паняць таго нiколi,
Не разведаць, не спазнаць:
Не даюць мне думаць зыкi,
Што ляцяць, дрыжаць, звiняць.

Песня рвецца i лiецца
На раздольны, вольны свет.
Але хто яе пачуе?
Можа толькi сам паэт.



Выдатна

Выдатна

Добры верш

Добры верш

Трудны1

Трудны1

Вельмi прыгожы верш.

Вельмi прыгожы верш. Багдановшч Генiй

Очень эмоционально.

Очень эмоционально. Процвитай, белоруский язык

Ай, як прыгожа, цудоуна,

Ай, як прыгожа, цудоуна, пявуча!

Очень красивое описание

Очень красивое описание природы. Благодаря этому стихотворению,человек может понять,что если только присмотреться и прислушаться,можно увидеть настоящую красоту,неповторимость природы

В четвёртой строчке второго

В четвёртой строчке второго куплета пропущен союз "у",который есть у автора. Эта строчка у М.Богдановича "Звонiть ледзьве чутка У iх."

Вельмі добры верш, я б яго

Вельмі добры верш, я б яго чытала цэлу вечнасть

Лепшы верш у свеце

Лепшы верш у свеце

Паслухайце песьню на гэты

Паслухайце песьню на гэты верш у выкананьні групы Deadmarsh. Сам верш - шэдэўр, але і хлопцы сталі ўровень з геніем Багдаеовіча.

Огpомное спасибо за

Огpомное спасибо за потрясающий сайт и за стих!!!!! :)))))

мне спадабаеца.

мне спадабаеца.

Можа, спадабалася, ці вы

Можа, спадабалася, ці вы загадваеце на будучыню?

Прекрасная песня. Давно

Прекрасная песня. Давно хотела узнать не только кто автор стихов, но и фамилию композитора. Но, к сожалению, так и не узнала...

мама ,красивы стих ,но учить

мама ,красивы стих ,но учить сложно

очень легко учить

очень легко учить

Бачыць тое, што не бачуць У

Бачыць тое, што не бачуць
У надзенным, шпаркім дне
Чуць нечутнае, ды смачна
Спрабаваць сваё сабе...
?
Дык на гэта кожны здольны
Ў час, калі спыняе крок.
Вы паэты! Вы свавольны!
Паспрабуйце ўласны зрок!

вельмі добры верш...

вельмі добры верш...

Верш, які ўражвае сваёй

Верш, які ўражвае сваёй мілагучнасцю. аўтар даводзіць да чытача, што толькі чалавек з чулай і шчырай душой зможа адчуць сапраўдную "музыку" прыроды.

Классное стихотворение!!!я

Классное стихотворение!!!я помня как я его учила...

цудоўны верш, толькi ён

цудоўны верш, толькi ён называецца "Маёвая песня"