Па старым парку гуляе восень,
Уся ў чырвоным ды залатым,
А сэрца плача, а сэрца просіць:
«Вярніце летнія дзянькі!»
Па старым парку гуляе восень.
Дождж не шкадуе, дождж дабівае
Пажухлы ліст апаўшы з дрэў.
А сэрца верыць не жадае
Ды патрабуе, каб хто сагрэў.
Па старым парку гуляе восень.
На мокрых сцежках амаль што пуста.
Над галавою крычыць крумкач.
Чакае сэрца: вярнуцца птушкі,
Надзею кутае ў плашч.
Па старым парку гуляе восень.
А па прасторы сваволіць вецер,
То хмары згоніць, то разнясе.
А сэрца б'ецца ды не здаецца
На міласць смутку ды журбе.
Па старым парку гуляе восень.
мне не спадабалася
мне не спадабалася