Па войстрыні брытвы…
У бездані краю…
Хай ногі пабіты,
Іду, не зважаю!..
Астанецца трохі –
Убок аступіцца.
Так лёгка з дарогі
Жыццёвае збіцца.
Павекі прыкрыты…
Пакуты сумнення…
Знявагі забыты…
Боль усведамлення.
…Уздрыгнуць павекі.
Сябе ўсё караю…
Адкіну бяспеку…
Іду, не зважаю,
Па войстрыні брытвы,
У бездані краю…
Вароты закрыты
Прывіднага раю.